Знайсці
30.03.2015 / 21:1915РусŁacБел

У «Галерэі Ў» прайшла прэзентацыя гадзіннікаў з нацыянальным арнаментам «Хвіліна» ФОТЫ

Кампанія «Хвіліна» абвесціла аб старце продажаў «вышываных» гадзіннікаў «Повязь часу» і «Вершнік 1588». Прэзентацыя лімітаванай партыі новых гадзіннікаў прайшла падчас заняткаў «Мова нанова» у аўторак увечары ў «Галерэі Ў».

Папярэдне замовіць гадзіннікі са зніжкай 5% можна было на сайце chvilina.by. Да ўвагі гледачоў былі прадстаўлены два варыянты гадзіннікаў — «Повязь часу» і «Вершнік 1588». Адна з спецыфікацыяў мадэлі — «Повязь часу», мае мужчынскі (кошт - 1,5 млн рублёў) і жаночыя варыянты (1,25 млн). Усе гадзіннікі аказаліся з кварцавым механізмам.

Серыя «Вершнік» лімітаваная — толькі 300 гадзіннікаў. Але і кошт значна вышэйшы — 3,3 млн рублёў. Такая сумма склалася з-за срэбнага пакрыцця гадзінніка (каля 2 грамаў), сапфіравага шкла і швейцарскага механізма «Ronda».

Як расказаў на прэзентацыі гадзіннікаў дырэктар кампаніі «Хвіліна» Андрэй Гараўскі, дызайн гадзіннікаў абіралі праз інтэрнэт-галасаванне на сайце «Мова Нанова». А галоўнай мэтай кампаніі было стварыць якасны беларускі прадукт з нацыянальнымі матывамі і сімволікай для самай густоўнай аўдыторыі.

Фота Сяргея Гудзіліна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031