Знайсці
27.01.2015 / 18:593РусŁacБел

Мінчукі A Hero Will Stand знялі «галівудскі» кліп ВІДЭА

Мінскі пост-хардкор-гурт A Hero Will Stand патраціў блізу 8 тысяч даляраў на кліп да песні «Dreamcatcher» — і патраціў недарэмна.

Карыстальнікі адзначылі высокую якасць знятага матэрыялу, нячастую для беларускай нефармальнай сцэны, піша Onliner.by. Музыкі жа спадзяюцца, што кліп заўважыць сур’ёзны лэйбл.

Дзеля гэтага хлопцы не пашкадавалі сродкаў. На 20 гадзін здымак сышло 4 тысячы даляраў на працу рэжысёра, аператара і мадэляў, столькі жа на абсталяванне.

Гурт сцвярджае, што ім ўжо паступіла прапанова з Германіі.

Англамоўная песня «Dreamcatcher» распавядае пра талісман «лавец сноў», што забірае ў людзей дрэнныя сны ды пакідае толькі добрыя. У кліпе дзяўчына не можа знайсці свой шлях ды высвятляецца, што яе няма ў гэтым свеце. Гурт жа праводзіць рытуал, каб вярнуць яе да жыцця.

Гурт A Hero Will Stand утварыўся ў 2010-2011 годзе і з таго часу шукае лэйбл. Дэбютны альбом гурта «Road to Victory» выйшаў у 2012 годзе. Інтэрнэт-самотнік «Dreamcatcher» гурт выдаў у лістападзе 2013 года.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031