Знайсці
24.09.2014 / 11:202РусŁacБел

Дурасць і мужнасць: «Той, хто бяжыць у лабірынце»

Жанр: фантастыка, трылер, дэтэктыў
Рэжысёр: Уэс Бол
У ролях: Дзілан О’Браен, Амл Амін, Кі Хонг Лі, Блэйк Купер, Томас Сэнгсар, Уіл Паўлтэр, Дэкстар Дардэн.

Падлетак Томас трапляе ў месца, аточанае каменнымі сценамі лабірынта, дзе зачыненыя 60 іншых падлеткаў.

Юнакі тры гады спрабуюць знайсці выйсце адтуль, але не могуць гэтага зрабіць, бо канструкцыя мяняецца кожны дзень. Да таго ж, лабірынт насяляюць жудасныя пачвары-грыверы, якія забіваюць кожнага, хто не схаваецца пасля заходу сонца. Томас — адзіны, хто наважваецца забіць грывера. Адзіны, у каго атрымліваецца выжыць у лабірынце ноччу, каб раскрыць яго таямніцу.

Фільм зняты па матывах аднайменнай кнігі Джэймса Дэшнера, першай часткі трылогіі пра Томаса і падлеткаў, якія аказаліся ахвярамі чужой гульні.

Фільм атрымаўся не менш захапляльны, чым кніга. Сюжэт трымае ў напружанні, яго дэталі раскрываюцца пакрысе. Тут намяшана ўсяго: постапакаліптычная катастрофа, смяротны вірус, жорсткі эксперымент, антыўтапічны свет, герметычны сюжэт. Паасобку — нічога новага, але разам складаецца добра стылізаваная, захапляльная стужка пра падлеткаў у незвычайнай сітуацыі, якія вымушаныя дзейнічаць разам, каб разам выжыць.

Настасся Уласава

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930