Знайсці
05.09.2014 / 22:162РусŁacБел

Кіно на выходныя: Кенаў (і 300 галандак)

Назва кінастужкі: Кенаў (і 300 галандак)
Год: 2014
Краіна-вытворца: Бельгія, Венгрыя, Нідэрланды
Працягласць: 1 гадзіна 50 хвілін
Жанр: баявік, гісторыя, прыгоды

Ідзе «Свяшчэнная вайна» — вайна за чужыя тэрыторыі пад выглядам абароны веры. Армія самай магутнай на кантыненце дзяржавы бярэ горад за горадам і хутка набліжаецца да маленькай Галандыі. Некаторыя галандскія гарады раскрываюць вароты перад акупантамі-»аднаверцамі». Толькі не Гарлем, які абірае незалежнасць. Неўзабаве заканчваецца запас прадуктаў, у той час, калі акупантаў заспасабляюць галандскія фермеры, а маленькі гарнізон хутка растае пад хвалямі іспанскай аблогі. Падмогі ніскуль няма. Тады на змену мужчынам узнікае невялікае жаночае войска — 300 удоў, маці і дачок абаронцаў…

Гаворка ідзе пра рэальныя гістарычныя падзеі і асобы, у прыватнасці, пра кіраўнічку «жаночага корпуса» Гарлема, удаву і маці двух дарослых дачок, Кенаў Сімондотэр Хасэлер, якой на момант акупацыі было 46.

Ёсць на торэнтах і онлайн.

Юрась Навіцкі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера