Знайсці
11.06.2014 / 12:286РусŁacБел

Прыхадні ў Парыжы: Грань будучыні

Грань будучыні
Жанр: фантастыка, баявік
Рэжысёр: Даг Лайман
У ролях: Том Круз, Эмілі Блант, Брэндан Глісан, Біл Пэкстан, Джонас Армстранг, Тоні Вэй, Кік Гары
ЗША, Аўстралія, 113 хв.

Варожая раса прыхадняў, якіх называюць мімікамі, вядзе захопніцкую вайну на Зямлі.

Для барацьбы з імі аб’яднаная армія зямлян стварыла экзашкілеты, якія, як здаецца, нарэшце дазволілі эфектыўна супрацьстаяць іншапланетнікам.

Праз палітычныя гульні маёр Біл Кейдж, не падрыхтаваны да ваенных дзеянняў, аказваецца ва ўзводзе, які на наступны дзень павінен адправіцца на перадавую. Ён прачынаецца ў вучэбцы, каб на наступны дзень упершыню апрануць экзашкілет і загінуць праз некалькі хвілін пасля высадкі на полі боя, прыхапіўшы з сабой міміка-альфу. Кроў іншапланетніка змешваецца з крывёй зямляніна, і гэта запускае механізм часавай пасткі: Кейдж будзе раз за разам пражываць гэты дзень, перазапускаючы падзеі і пранікаючы ў свядомасць захопнікаў, якія маюць агульны мозг — міміка-амегу — і могуць кіраваць часам. Да таго ж ён даведаецца, што не адзін такі…

У аснове фільма — кніга Хіросі Сакурадзакі «Усё, што табе трэба, — забіваць».

Сюжэт звяртаецца да найцікавейшых тэмаў навуковай фантастыкі: агрэсіўныя прыхадні і падарожжы ў часе. Рэжысёр, які спецыялізуецца на баевіках («Містар і місіс Сміт» (2005), эпапея пра Борна), стварыў нешта прынцыпова новае для сябе, са складаным сюжэтам і філасофскім складнікам.

Цікава, што Эмілі Блант выканала адну з галоўных роляў у фільме «Пятля часу» (2012), дзе сюжэт таксама заснаваны на эксперыментах з часам. А Том Круз другі год запар здымаецца ў фантастычных фільмах, сюжэт якіх звязаны з прыхаднямі («Аблівіян», 2013).

Настасся Уласава

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031