Знайсці
03.06.2014 / 21:523РусŁacБел

Лупіта Ньёнга здымецца ў «Зорных войнах»

Стваральнікі сёмага эпізоду «Зорных войнаў», які выйдзе ў сусветны пракат у снежні 2015 года, не перастаюць здзіўляць прыхільнікаў сагі навінамі. Так, афіцыйна абвешчана, што да акцёрскага складу далучыліся дзве актрысы: оскараносная гераіня фільма «12 гадоў рабства» Лупіта Ньёнга і выканаўца ролі Брыены ў серыяле «Гульня тронаў» Гвендалін Крысці.

Аб удзеле Лупіты Ньёнга ў зорнай сазе хадзілі чуткі з пачатку 2014 года, аднак толькі цяпер з'явілася пацверджанне гэтай інфармацыі на афіцыйным сайце «Зорных войнаў». Пра тое, якія ролі дастануцца таленавітым актрысам, пакуль не паведамляецца.

Рэжысёр сёмага эпізоду Джэй Джэй Абрамс. Здымкі фільма ўжо пачаліся, яны праходзяць на двух асноўных здымачных пляцоўках — лонданскай студыі Pinewood і ў Абу-Дабі. Сюжэт фільма трымаюць у сакрэце. Як мяркуецца, дзеянне эпізоду будзе адбывацца праз 30 гадоў пасля «Вяртання джэдая», а ў цэнтры падзей апынуцца «трое маладых герояў».

Зараз кенійская актрыса Лупіта Ньёнга знаходзіцца на піку сваёй кар'еры. Праславілася дзяўчына дзякуючы ўдзелу ў гістарычнай драме «12 гадоў рабства». За ролю рабыні Пэтсі яна атрымала прэмію «Оскар». Акрамя таго, у 31 год цемнаскурая акторка стала самай прыгожай жанчынай 2014 года па версіі часопіса People.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031