Знайсці
23.01.2014 / 11:0822РусŁacБел

4000 чалавек паклічуць у Мінску на здымкі фільма пра Плошчу-2010

Натоўп зойме Кастрычніцкую плошчу, а пасля і плошчу Незалежнасці.

28 студзеня пачнуцца здымкі нацыянальнага кінапраекта «Авель».

Ён успрымаецца як афіцыйны адказ на фільм «Жыве Беларусь», які зняў польскі рэжысёр Кшыштаф Лукашэвіч пра падзеі Плошчы снежня 2010 года. Бюджэт «Авеля» складзе $2 мільёны.

Першымі будуць знятыя кадры дэманстрацыі, заявіў БелТА рэжысёр фільма Уільям Дэ Віталь. Здымкі адбудуцца на Кастрычніцкай плошчы і плошчы Незалежнасці. Чакаецца, што колькасць масоўкі дасягне 4 тысяч чалавек.

Уільям Дэ Віталь дэбютуе ў якасці рэжысёра ў кіно. Паводле інфармацыі, агучанай суполкай фільма «Вышэй за неба» «Укантакце», гэта ўкраінскі эмігрант, які працаваў каскадзёрам у фільмах «Тры мушкецёры» і «Чалавек з Бульвара Капуцынаў».

Мяркуецца, што адну з роляў выканае галівудскі акцёр Эрык Робертс. Старэйшы брат знакамітай Джуліі Робертс, ён часта выконвае ролі нягоднікаў.

Для рэалізацыі праекта Міністэрствам культуры Беларусі і Адміністрацыяй прэзідэнта быў абраны прадзюсер Сяргей Ждановіч, вядомы як прадзюсар серыяла ПРААН «Вышэй за неба».

ГК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031