Знайсці
13.01.2014 / 10:26РусŁacБел

«Залаты глобус»: «12 гадоў рабства» — найлепшы фільм-драма

У Лос-Анджэласе прайшла цырымонія ўручэння ўзнагародаў «Залаты глобус».

Карціна «12 гадоў рабства» брытанскага рэжысёра Стыва МакКуіна стала найлепшым фільмам-драмай.

У фільме распавядаецца гісторыя чарнаскурага амерыканца: ён нарадзіўся свабодным, але быў незаконна прададзены ў рабства ў паўднёвых штатах у ЗША ў 1830-х. Гэта экранізацыя аднайменнай аўтабіяграфіі рэальнага чалавека — Саламона Нортапа.

У намінацыі «Найлепшая камедыя ці мюзікл» перамагла «Афёра па-амерыканску».

Прыз за найлепшую рэжысуру атрымаў мексіканец Альфонса Куарон за карціну «Гравітацыя».

Найлепшай драматычнай актрысай стала Кейт Бланшэт за ролю ў фільме «Жасмін» Вудзі Алена. Пераможцам у намінацыі «Найлепшая мужчынская роля ў драматычным фільме» стаў Мэцью Маконахі, які сыграў хворага СНІДам у карціне «Даласкі клуб пакупнікоў».

Актрыса Эмі Адамс, якая сыграла ў фільме «Афёра па-амерыканску», перамагла ў намінацыі «Найлепшая жаночая роля ў камедыі або мюзікле».

Леанарда Ды Капрыа, які сыграў у «Ваўку з Уол-стрыт» Скарсэзэ, перамог у намінацыі «Найлепшая мужчынская роля ў камедыі або мюзікле».

Бі-Бі-Сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031