Знайсці
10.01.2014 / 22:2913РусŁacБел

Юрый Хашчавацкі: Толькі люмпены цяпер сядзяць, утаропіўшыся ў скрыню

Сайт дакументальнага кіно belfilm.org працягвае разважаць з беларускімі творцамі пра нефарматнае кіно.

Сёння — гутарка з Юрыем Хашчавацкім:

«У дакументальнае кіно прыходзяць вельмі незалежныя людзі. Вельмі рэзкая, канфліктная палітычная сітуацыя штурхае гэтых людзей у кіно, бо яны бачаць гэты канфлікт. Інтэрнэт вельмі сур'ёзна вызваліў гледача, глядач сам выбірае, што яму глядзець», — мяркуе ён.

«Толькі люмпены цяпер сядзяць утаропіўшыся ў скрыню. Існуюць парогі, за якія мы, як прафесіяналы, не маем права выходзіць. Калі ты не выставіш сабе маральных бар'ераў, то цябе занясе чорт ведае куды. Вельмі тонкая грань паміж маральнасьцю і амаральнасцю таго, што ты робіш. Вельмі тонкая грань паміж сумленным фільмам і прапагандай. Падштурхоўваць людзей для таго, каб яны змагаліся за сваю годнасць, я лічу гэта нармальна», — кажа сп. Юрый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031