Знайсці
09.01.2014 / 19:243РусŁacБел

«Выратаваць містэра Бэнкса» — новы трэйлер па-беларуску

У стужцы пойдзе гаворка пра гісторыю пастаноўкі класічнага мастацкага фільма студыі Дыснэй «Мэры Попінз».

Калі Уолт Дысней паабяцаў сваім дочкам зняць кіно паводле іх ўлюбёнай казкі Памэлы Трэверс «Мэры Попінз», ён нават не ўяўляў, што на выкананне гэтага абяцання спатрэбіцца больш за дваццаць гадоў. У спробе атрымаць правы на экранізацыю кнігі, Уолт сутыкнуўся з нязгодлівай брытанскай пісьменніцай, якая не хацела, каб яе гераіня была «сапсаваная» галівудскім падыходам да стварэння фільмаў. Толькі ў пачатку 60-х яна пагадзілася асабіста прыехаць у Лос-Анжэлес і пачаць перамовы аб экранізацыі.

На працягу двух тыдняў 1961 года, пакуль доўжыліся перамовы з Трэверс, Уолт Дысней выкарыстаў усе хітрыкі. Ён прэзентаваў ідэі і эскізы да фільма, спрабаваў ўразіць пісьменніцу цудоўнай музыкай, напісанай таленавітымі кампазітарамі братамі Шэрман, і нават зладзіў экскурсію ў Дыснэйлэнд. Аднак Трэверс не ішла ні на якія ўгаворы, і знакаміты кінематаграфіст ледзь было не адмовіўся ад сваёй задумы…

КінаКонг

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031