Знайсці
07.01.2014 / 11:3710РусŁacБел

«Адзін дома 2» — упершыню па-беларуску

Суполка Futubela Crew падрыхтавала калядны падарунак для аматараў кіно, пераклаўшы камедыю «Адзін дома-2».

Самы маленькі герой Амерыкі на навагоднія святы гэтым разам апынаецца ў Нью-Ёрку. У яго дастаткова грошай і крэдытных картак, каб ператварыць Вялікі Яблык у пляцоўку для гульняў. Ягоныя знаёмцы — жулікі Гэры і Марв — збеглі з турмы і таксама апынуліся ў Нью-Ёрку. Новыя пасткі ўжо чакаюць бандытаў… Фільм можна паглядзець тут

«Мы хацелі зрабіць падарунак гледачам да Новага года і Калядаў, — расказваюць прадстаўнікі суполкі. — На першую частку было шмат станоўчых водгукаў, яна разышлася паспяхова — у сацыяльных сетках, на торэнтах, добра куплялі і выданне на DVD».

На Захадзе прагляд серыі фільмаў «Адзін дома» стаў каляднай традыцыяй.

«Вельмі хацелася б, каб у нас з'явілася свая добрая Калядная класіка, — кажуць перакладчыкі. — Спадзяемся, гэта чакае нас у будучыні. Мы будзем далей займацца перакладамі».

Юрась Ускоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031