Знайсці
17.12.2013 / 14:234РусŁacБел

Слонім трапіў у японскае анімэ - фота

Блогер jakubik-by са здзіўленнем заўважыў, што дзея анімэ «Код Гіас: Выгнанне Акіта» разгортваецца на фоне архітэктуры яго роднага Слоніма.

«Усё дасканала намалявана. І гатэль такі ж, і царква… Нават ліхтарыкі тыя ж!» — захапляецца аўтар майстэрствам японскіх мультыплікатараў. Аднак заўважае, што замест Леніна яны ўсё ж паставілі кагосьці іншага. Каля аддзялення міліцыі з гербам Рэспублікі Беларусь над уваходам патрулююць баявыя робаты, каля старой сінагогі блукаюць пачварныя яшчары. Нават навачасная цэментная плітка, якой масава закладзеныя беларускія гарады, трапіла ў кадр.

Застаецца толькі выказваць здагадкі, дзе японцы ўзялі слонімскія краявіды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера