Знайсці
12.11.2013 / 16:195РусŁacБел

Што з'явіцца на месцы знесенага дома на Віленскай у Гродне — афіцыйная версія

Як зносілі дом на Віленскай — фотарэпартаж

Публікацыі, прысвечаныя зносу будынка на скрыжаванні вуліцы Віленскай і аднайменнага завулка ў Гродне, выклікала гарачыя дыскусіі.

Гродзенскі блог s13.ru звязаўся з прадстаўнікамі ўладальніка будынка, каб высветліць усе абставіны зносу і перспектывы дадзенага ўчастка.

Як расказалі прадстаўнікі ўладальніка, будынак па вул. Віленская, 20 даўно не выкарыстоўваўся па прызначэнні, з цягам часу ён моцна састарэў.

У выніку, там пастаянна жыла група асоб без пэўнага месца жыхарства, што ўжо само па сабе несла пагрозу з пункту гледжання пажарнай бяспекі.

Гэта асабліва важна ў тым ліку і таму, што побач размешчаны будынкі Гродзенскага лікёра-гарэлачнага завода.

Паколькі ў перспектыве дом павінен быў стаць офісным будынкам, новы ўладальнік ўзяўся за яго рэканструкцыю.

У ходзе падрыхтоўкі да праектавання рэканструкцыі было праведзена дэталёвае абследаванне будынка, па выніках якога і было вызначана, што будынак знаходзіцца ў аварыйным стане.

Даследаванні грунтоў, геалагічныя даследаванні пацвердзілі, што будынак з вапнавым падмуркам не зможа вытрымаць нават мінімальны рамонт і падмурак неабходна ўмацоўваць або перарабляць.

На падставе гэтага было прынятае рашэнне аб рэканструкцыі шляхам разборкі будынка з яго наступным узнаўленнем.

Адначасова з праектаваннем высвятлялася пытанне аб гістарычнай каштоўнасці праз зварот у Міністэрства культуры. Было зроблена заключэнне аб тым, што будынак каштоўнасці не ўяўляе і праект не супярэчыць правілам і нормам.

Акрамя гэтага, увесь праект быў узгоднены і з архітэктурнымі службамі горада і вобласці.

s13.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031