Знайсці
31.08.2007 / 17:552РусŁacБел

Лунэт як ідал

На гэтым тыдні беларускі інэт абагаціўся новай пародыяй на дыктатара. З блогу а. Аляксандра Шрамка

На гэтым тыдні беларускі інэт абагаціўся новай пародыяй на рэжым, а дакладней на самога дыктатара асабіста. Яна знаходзіцца, калі хто ня ведае па адрасу http://fromlu.net/.

Такіх забавак у Байнэце ўжо столькі, што нешта новае ў гэтым пляне вызывае толькі алергію. Але ў аўтараў апошняй забаўкі, аказваецца, вельмі сур’ёзны замах. Гэта выстаўляецца нам як палітычная акцыя, пратэст супраць нядаўняй заявы Лукашэнкі, у якой ён паабяцаў “узяцца” за Інтэрнэт. У акцыі 26 арганізатараў (юрыдычных і фізычных асобаў, даволі вядомых) і 38 сайтаў. Не так часта бывае ў нас такая салідарнасьць.

Добра, што мы яшчэ здольны на нейкую салідарнасьць. І зразумела, што трэба рэагаваць на чарговыя “ініцыятывы” рэжыму. І з пункту гледжаньня гумару ўсё даволі нядрэнна і нават сьмешна.

Але нешта і насьцярожвае. Не пабаюся быць банальным, бо не я першы кажу, але вымушаны паўтарыць, што адна з нашых закасьцянелых хваробаў тая, што мы неяк ня можам абстрагавацца ад асобы дыктатара, міжвольна прымаючы ўдзел у стварэньні ягонага культу. Вядома, што ў язычніцтве існаваў культ ня толькі «добрых», але таксама і «злых» багоў. Вось здаецца часам, што гэтая наша здольнасьць для стварэньня язычніцкіх культаў далёка яшчэ не ў мінулым.

Калі мы пячомся пра краіну, пра лёс народу, пра нашу будучыню, нам трэба здолець больш глыбей разглядзець нашы праблемы ў іхняй сутнасьці. Каб бачыць нашы істотныя хваробы, прапанаваць шляхі вылячэньня. Бо, ўрэшце, не выпадкова ж мы атрымалі менавіта такога «правадыра нацыі», якога мы маем. Сутнасьць ня ў ім, а ў нашым розуме і нашым сумленьні.

Аляксандар ШРАМКО

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031