Знайсці
23.06.2013 / 15:3325РусŁacБел

У суботу хакеры размясцілі ў апытанцы «Ці прагаласавалі б Вы за Віктара Лукашэнку» вірус, ён выдалены

Сайт можна бяспечна наведваць, але інфармацыя пра вірус засталася ў памяці некаторых антывірусных праграм і Гугла.

У сувязі з гэтым пры спробе ўвайсці на сайт з дапамогай некаторых браўзераў у вас усё яшчэ можа з’яўляцца папярэджанне пра наяўнасць шкоднага кантэнту.

Вірус быў выдалены з сайта праз лічаныя хвіліны, тым не менш, яго паспелі зафіксаваць антывіруснікі, і ўнеслі сайт у спіс падазроных.

Гэта не першая спроба размясціць на НН траян. Аналагічныя выпадкі здараліся ў 2011 і 2012 гадах.

Iframe на НН загружаў з іншага сайта Java-прыкладку, якая, у сваю чаргу, загружае і запускае вірус. Гэтым разам змешчаны траян адсылаў на сайта аднаго з афіцыйных беларускіх прафсаюзаў. Аналагічная схема апісана тут.

Цікава, што гэтым разам на НН вірус учапілі за загаловак апытанкі «Ці прагаласавалі б Вы за Віктара Лукашэнку». Дарэчы, хоць гэта не мае дачынення да тэмы, у ёй «так» адказалі 4%, «не» — 69% і 27% адказалі «А хто ў мяне будзе пытацца».

Цяжка сказаць, хто стаіць за такімі інфекцыямі. Гэта могуць быць зламыснікі рознага роду. У прыватнасці, ёсць такія хакеры, якія проста зарабляюць на кліках: вірус аўтаматычна перанакіроўвае наведніка на сайт з рэкламай, за які ідзе аплата па кліках.

Рэд.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031