Знайсці
09.04.2013 / 12:064РусŁacБел

Слуцкую трасу давядуць па якасці да брэсцкай і магілёўскай

Пакуль што яна самая аварыйная дарога ў краіне.

Аляксандр Лукашэнка папярэдне зацвердзіў праект рэканструкцыі аўтадарогі P23 (Мінск — Слуцк — Мікашэвічы).
Такая інфармацыя прыводзіцца на сайце кіраўніка дзяржавы.

Трасу плануецца давесці да параметраў першай катэгорыі. Пакуль што такім патрабаванням адпавядаюць толькі дзве дарогі: М1 (Брэст-Мінск-мяжа Расіі) і М4 (Мінск-Магілёў). Неўзабаве будзе скончана рэканструкцыя трасы М5 (Мінск-Гомель).

Згодна з беларускімі нарматывамі,

да першай катэгорыі аўтадарог адносяцца тыя, па якіх штодня праязжае больш за 3 тысячы транспартных адзінак.
Гэта трасы, якія злучаюць Мінск і абласныя цэнтры, Мінск і аэрапорт «Мінск-2», абласныя цэнтры між сабой.

ЯМ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера