Знайсці
20.02.2013 / 11:113РусŁacБел

Bentley выпусціла парфуму з водарам дарагога аўтамабіля: яна пахне скурай і дрэвам

Брытанская кампанія Bentley выпусціла першую серыю элітных адэкалонаў з пахам «дарагога аўтамабіля», паведамляе Business Insider.

Паводле дадзеных выдання, парфума мае ноты водараў скуры і дрэва — матэрыялаў, з якіх зробленыя салоны практычна ўсіх аўтамабіляў Bentley. Кампанія распрацоўвала адэкалоны сумесна з французскім парфумерным і ювелірным домам Lalique.

Першая серыя адэкалонаў ад вытворцы люксавых аўто складаецца з трох водараў, два з іх ствараліся знакамітым парфумерам Наталі Ларсон, адзін — Мілен Алран.

Парфума ад Bentley паступіць у продаж у красавіку 2013 года. Флакон аб’ёмам 60 мл будзе каштаваць каля $100.

Business Insider

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031