Самыя прадаваныя мадэлі аўтамабіляў у Беларусі — Лада Прыёра і Ніва + інфаграфіка
Фізічныя асобы купляюць менш за 47% ад агульнай колькасці новых аўто. Беларусы па-ранейшаму набываюць збольшага патрыманыя.
Беларуская аўтамабільная асацыяцыя назвала самыя прадаваныя маркі аўтамабіляў, а таксама самыя папулярныя мадэлі.
Першае месца ў рэйтынгу займае расійская Лада Прыёра (1231 прададзенае аўто ў 2012 годзе).У параўнанні з пазалеташнім паказчыкам яе продажы павялічыліся амаль утрая. Вось што саюз Мытны творыць! На другім месцы іншы шэдэўр расійскага аўтапрама — Лада Ніва (871). Новыя Фальксвагены Пола Седан былі прададзеныя 856 разоў, а Дачыя Логан і Дачыя Сандэра — 759 і 649 разоў адпаведна. Адметна, што пяцёрка лідараў тая самая, што і ў 2011 годзе.
Услед за імі ідуць Kia Rio (562), Skoda Octavia (548), Kia Sportage (401), Daewoo Matiz (319) і Lada Samara (301).
Лідарства расійскіх аўтамабіляў было дасягнута за кошт закупак юрыдычнымі асобамі.
Сёлета колькасць пакупнікоў новых аўто сярод фізічных асоб скарацілася з 74,6 да 46,7%.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Дашкевічу прыдумалі яшчэ адну крыміналку
 2
Як будзе выглядаць першы беларуска-расійскі самалёт
 11
Расія нанесла ўдар па гіпермаркеце ў Харкаве
 2
У Беларусі ўвялі абмежаванні на продаж алкаголю
 6
Памёр Ханс-Георг Вік, які на стыку стагоддзяў спрабаваў аб'яднаць беларускую апазіцыю
 37
Блок Пракоп'ева-Ягорава рэкламавалі на Таймс-сквер
 16
Галацкую вежу адкрылі ў Стамбуле пасля рэстаўрацыі
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера