Знайсці
20.08.2012 / 14:046РусŁacБел

Толькі нікому не расказвайце: райдар Lady Gaga шакаваў арганізатараў у Вільні

Яе канцэрт пройдзе заўтра ў Літве.

21 жніўня ў Вільні, у Вінгіс парку, адбудзецца канцэрт сусветнай зоркі Lady Gaga.

У туры зорку суправаджае каманда з 200 чалавек, у тым ліку кухары, якія возяць усё неабходнае — у тым ліку і сталовыя прыборы. Прадукты, праўда, плануецца закупляць у мясцовых супермаркетах.

Апаратура для шоу перавозіцца на 55 трэйлерах.

Зорка запрасіла 20 памяшканняў для змены касцюмаў, прычым у іх павінна быць 12 беласнежных канапаў. Адразу за сцэнай павінен быць абсталяваны велізарны ванны пакой. Ва ўсіх памяшканнях павінны знаходзіцца белыя ружы, і паставіць іх трэба ў строгім парадку.

У памяшканні за сцэнай павінен быць звышхуткасны інтэрнэт, каб Lady Gaga магла дзяліцца са сваімі фанамі ўражаннямі пра канцэрт. Патрэбны таксама тэлефон з дротам даўжынёй 10 метраў, з якога можна «маментальна» патэлефанаваць у любое месца.

Літоўскаму персаналу, які будзе працаваць за кулісамі, прыйдзецца падпісаць дамову, у якой строга забараняецца не толькі фатаграфаваць ці здымаць спявачку на відэа, але і наогул распавядаць камусьці пра тое, што яны ўбачылі.

У Вільні Lady Gaga дасць канцэрт 21 жніўня, а ў Рызе — 23 жніўня.

У Вільні ўсе квіткі на канцэрт раскупленыя.

delfi.lt

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930