Дзяржаўная доля ААТ «Алеся» можа быць прададзеная
Дзяржаве належаць 99,9% акцый.
Дзяржаўная доля трыкатажнага ААТ «Алеся» (Мінск) можа быць выстаўлена на продаж, паведаміў на
Ён адзначыў, што ў 2005 годзе «Алеся» была на мяжы банкруцтва. У адпаведнасці з указам прэзідэнта, прадпрыемству была аказана дапамога на 600 тыс. еўра. Цяпер 99,9% акцый належаць дзяржаве ў асобе Мінгарвыканкама і «Беллегпрама». «Нягледзячы на вялікую долю, дзяржава не перашкаджае развіццю прадпрыемства, а, наадварот, заўсёды падтрымлівае і ў цяжкія моманты, і пры стабільнай працы, — сказаў Астроўскі. — Падказваем, раім, дапамагаем, але галоўнае, не перашкаджаем».
«Алеся» мае добрую будучыню, — лічыць першы намеснік старшыні канцэрна. — Несумненна, доля дзяржавы калісьці будзе выстаўляцца на продаж. Я думаю, і сам калектыў будзе нарошчваць прыбытак, і выкупляць акцыі. Але мы не выключаем, што прыйдуць сюды інвестары, але не тыя, якія зацікавяцца нерухомасцю ў цэнтры горада. Не мэта канцэрна арганізаваць тут нейкае казіно, а мэта — развіццё гэтага прадпрыемства, нарошчванне аб’ёму вытворчасці і сацыяльная падтрымка калектыву».
«Алеся» заснавана 50 гадоў таму, акцыяніраванае прадпрыемства ў 2000 годзе. Асноўны від дзейнасці — вытворчасць і рэалізацыя верхніх трыкатажных вырабаў для жанчын, мужчын, дзяцей. У 2011 годзе было выпушчана 316 тыс. вырабаў, атрыманы чысты прыбытак 1 млрд. 954 млн. рублёў, рэнтабельнасць склала 33,7%, экспартавана прадукцыі на 1,1 млн даляраў. На прадпрыемстве працуе каля 400 чалавек. Магутнасці загружаныя на 74,7%.