Знайсці
20.08.2017 / 13:281РусŁacБел

У магілёўскага актывіста адбыўся ператрус, сканфіскавалі ноўтбук

Актывіста затрымалі 18 жніўня на 72 гадзіны ў межах крымінальнай справы аб выкладаньні Паўлінковічам у інтэрнэт відэароліку парнаграфічнага зьместу.

Пра ператрус у кватэры, уладальнікам якой ёсьць бацька актывіста Аляксандар Паўлінковіч, родным не паведамлялі. Сказалі толькі пра затрыманьне Станіслава.

Сёньня Паўлінковіч-старэйшы наведаўся ў кватэру і ўбачыў у ёй вэрхал. Выклікаў міліцыю, якая і паведаміла яму пра адбыты ператрус. На ягоную думку, тыя, хто яго праводзіў, парушылі закон, бо без прысутнасьці гаспадара ня меліся брацца за ператрус.

Па словах Аляксандра, з кватэры зьнік ягоны ноўтбук, які ён даў сыну, каб той пачысьціў ад вірусаў.

«Перасьлед сына зьвязаны з апазыцыйнай дзейнасьцю, таму і прыдумалі крымінальную справу супраць яго. Пра вобшук нас не інфармавалі. Ён незаконны, бо я як уладальнік кватэры мусіў прысутнічаць. Міліцыянт, які прыйшоў агледзець кватэру, пацьвердзіў, што быў менавіта вобшук. Склаў пратакол і абяцаў даць адказ пісьмова па выніках праверкі», — адзначыў Аляксандар Паўлінковіч

Трое содняў, на якія затрымалі Станіслава, сканчаюцца ў панядзелак, 21 жніўня. Яму павінны выставіць абвінавачваньне альбо вызваліць.

Радыё «Свабода»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031