Міліцыя шукае мужчыну, які ўдарыў нажом чалавека ў цэнтры Мінска ФОТА
Сталічная міліцыя шукае мужчыну, які беспадстаўна ўдарыў нажом 28-гадовага мінака, паведамілі БелТА ў ГУУС Мінгарвыканкама. Паводле наяўнай інфармацыі, інцыдэнт адбыўся 15 жніўня а 23.30 на дваровай тэрыторыі па вул.Леніна, 3.
Як мяркуецца пацярпелы не даў патрэбнага адказу на пытанне, чым і справакаваў такія агрэсіўныя паводзіны. Варта адзначыць, што мужчына, якога шукаюць, быў моцна п'яны. Пацярпелы цяпер знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане.
Прыкметы падазраванага: рост 180-185 см, хударлявага целаскладу, валасы кароткія цёмнага колеру, мае бараду. Быў апрануты: майка ў чорна-белую палоску, блакітныя брыджы. Усіх, хто пазнаў мужчыну на фота, міліцыя просіць паведаміць па тэлефонах: 8 (029) 657-51-17, 8 (029) 687-45-09.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Зноў аштрафавалі на буйную суму Ніну Багінскую
 2
СБУ патлумачыла лукашыстам, дзе героі, а дзе тэрарысты
 7
Польскі бізнэс патрабуе адкрыць памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю або кампенсаваць яму страты
 14
Навошта Лукашэнку «Еўраопт»?
 2
Полацкі кікбаксёр збіў амапаўца, але ў турму не сядзе
 4
Рэстаўратарскі цуд адбыўся ў Стоўбцах ФОТА
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера