Знайсці
15.08.2017 / 12:26РусŁacБел

Аўтобус «Гомель — Масква» трапіў у ДТЗ у Расіі: загінуў пасажыр

Ноччу 15 жніўня аўтобус сутыкнуўся з фурай.

Прэс-служба Калужскага абласнога ўпраўлення МУС Расіі паведамляе, што ДТЗ з удзелам пасажырскага аўтобуса адбылося на 138-м км аўтадарогі Масква — Малаяраславец — Раслаўль у Калужскай вобласці.

У аўтобусе было 37 пасажыраў. У выніку ДТЗ адзін чалавек загінуў і дзевяць атрымалі траўмы. Адзін з траўмаваных — у цяжкім стане, ён у рэанімацыі.

Загінулы пасажыр жыў у Калінкавічах.

Па папярэдніх дадзеных, пасажырскі аўтобус «Неаплан», у якім ехалі беларусы, сутыкнуўся з фурай «Мэрсэдэс-Бенц» з-за трэцяга ўдзельніка руху — аўтамабіля «Фальксваген», які, не справіўшыся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і скаціўся ў кювет, чым справакаваў ДТЗ.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031