Знайсці
06.08.2017 / 10:243РусŁacБел

Усэйн Болт прайграў апошні забег у кар'еры

Легендарны ямайскі бягун Усэйн Болт фінішаваў трэцім падчас забегу на 100 метраў на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, які праходзіць у Лондане.

Першае месца заняў амерыканец Джасцін Гэтлін з вынікам 9,92 секунды, а другім - яго суайчыннік Крысціян Коулмэн (9,94).

Усэйн Болт, якому праз два тыдні споўніцца 31 год, прабег дыстанцыю за 9,95 секунды. Ён патлумачыў сваю няўдачу тым, што замарудзіўся на старце і падзякаваў заўзятарам за падтрымку.

Гэты турнір стаў апошнім для 8-разовага чэмпіёна свету, які абвесціў пра завяршэнне кар'еры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031