Юны жыхар Гродна з-за няшчаснага кахання разбіў сем машын
У Гродне пад гарачую руку 17-гадовага юнака трапіліся легкавыя аўтамабілі, прыпаркаваныя па вуліцы Кляновай, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Хуліган спецыяльна не выбіраў машыны, ды і не меў намеру помсціць за нешта іх гаспадарам. Як аказалася, прычынай учынку стала непадзеленае каханне: напярэдадні малады чалавек расстаўся з дзяўчынай. Спробы вярнуць яе не ўвянчаліся поспехам. «Адна з іх скончылася тым, што хлопец ужыў спіртныя напоі і спагнаў пачуцці на транспартных сродках ні ў чым не вінаватых людзей», — адзначылі ў прэс-службе УУС.
Падазраванага ўдалося затрымаць па гарачых слядах. Па артыкуле «хуліганства» заведзеная крымінальная справа.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Зноў аштрафавалі на буйную суму Ніну Багінскую
 3
СБУ патлумачыла лукашыстам, дзе героі, а дзе тэрарысты
 12
Польскі бізнэс патрабуе адкрыць памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю або кампенсаваць яму страты
 15
Навошта Лукашэнку «Еўраопт»?
 2
Полацкі кікбаксёр збіў амапаўца, але ў турму не сядзе
 4
Рэстаўратарскі цуд адбыўся ў Стоўбцах ФОТА
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера