Знайсці
24.07.2017 / 18:10РусŁacБел

Прадстаўлены праект касмічнага гатэля для турыстаў

Нядаўна NASA праводзіла конкурс па распрацоўцы прыдатных для жыцця аб'ектаў на калязямной арбіце, перамогу ў якім атрымала каманда Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, якая прадставіла праект касмічнага гатэля.

Праект назвалі Managed, Reconfigurable, In-space Nodal Assembly (Marina). Па задумцы стваральнікаў праекта, касмічны гатэль будзе складацца з васьмі надзіманых модуляў, размешчаных па крузе падобна пялёсткам.

Мяркуецца, што гатэль у будучыні заменіць Міжнародную касмічную станцыю і дазволіць NASA скараціць выдаткі за кошт прытоку касмічных турыстаў. Акрамя таго, колькасць модуляў з часам можна будзе павялічыць і здаваць іх у арэнду іншым кампаніям.

Распрацоўшчыкі канцэпта кажуць, што ў гатэлі будзе бар, рэстаран, зала для заняткі фітнэсам, нумары з першакласным абслугоўваннем і іншае. Але галоўнае — гэта чароўныя віды, якія будуць адкрывацца наведвальнікам з велізарных ілюмінатараў. 

hi-news.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930