Знайсці
26.06.2017 / 13:003РусŁacБел

Выпрабаваны першы ліфт без тросаў, які рухаецца вертыкальна і гарызантальна

Міжнародны кангламерат ThyssenKrupp 22 чэрвеня прэзентаваў першы ў свеце ліфт Multi без тросаў, які рухаецца па прынцыпе маглева. Гэты ліфт падарожнічае па паверхах будынка, а таксама па калідорах у гарызантальным кірунку, піша Wired.

Tower of Light — адзін з самых высокіх хмарачосаў Германіі. Гэты 246-метровы бетонны гмах коштам €60 млн адначасова з'яўляецца тэставым палігонам для самых сучасных тэхналогій ліфтабудавання. У будынку першапачаткова прадугледжана 12 шахт спецыяльна для выпрабавання ліфтаў. 

У ліфце Multi ўстаноўлены лінейныя рухавікі, аналагічныя тым, што працуюць у маглеве і цягніках HyperLoop. На відэа паказана, як кабіна рухаецца ўздоўж рэйкі, а на павароце рэйка паварочваецца на 90° — і ліфт можа змяніць кірунак руху з вертыкальнага на гарызантальны ці наадварот. Паварот займае некалькі секунд, а максімальная хуткасць ліфта складае каля 5 м/ с.

Інжынеры ThyssenKrupp спадзяюцца, што інавацыйны ліфт паспяхова праявіць сябе падчас працяглай эксплуатацыі, і тады такія ліфты можна будзе ўсталёўваць і ў іншыя будынкі ва ўсім свеце. А гэта не проста зручна для пасажыраў — гэта зменіць самі прынцыпы архітэктуры будынкаў, бо архітэктары не будуць абмежаваныя вертыкальнай арыентацыяй ліфтавых шахт, вакол якіх будуецца ўся астатняя планіроўка. А, калі зменіцца аблічча хмарачосаў, зменіцца і аблічча гарадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930