Знайсці
15.06.2017 / 11:4231РусŁacБел

Лукашэнка: Ля нашых межаў размяшчаюцца ўсе больш часцей і войскаў, у тым ліку замежных

Фота Дзмітрыя Брушко

Маючыя адбыцца беларуска-расійскія вучэнні не нацэлены на наступ на чыесьці тэрыторыі, заявіў Аляксандр Лукашэнка 15 чэрвеня на сустрэчы з сакратарамі радаў бяспекі дзяржаў — удзельніц АДКБ.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларуская і расійская арміі на заходнім накірунку дзейнічаюць як адзінае цэлае. «Мы гэта ні ад натаўцаў, ні ад каго не ўтойваем. Але калі існуе такая групоўка, цалкам зразумела, што павінны праводзіцца вучэнні. Мы іх і праводзім, — сказаў прэзідэнт. — Тым не менш, нашы вучэнні не нацэлены на наступ на чыесьці тэрыторыі. Нам сваіх дастаткова. Мы не збіраемся нікога заваёўваць. Але будуем сваю палітыку, улічваючы ўрокі мінулага. Мы нікому не пагражаем, мы ні на каго не збіраемся наступаць, ні з кім ваяваць, але мы вучым сваё войска, каб яно было гатова адбіць любы ўдар і нанесці непрымальны ўрон таму, хто захоча з намі ваяваць. Гэта наша канцэпцыя».

«Самае дзіўнае, што нас папракаюць у тым, што далёка да таго, што робяць яны. Мы тут не фарміруем і не размяшчаем нейкія новыя часці замежных дзяржаў. Наадварот, мы бачым, як ля нашых межаў з непрыхаванай аператыўнай стараннасцю размяшчаюцца ўсе больш і больш часцей і войскаў, у тым ліку замежных», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Добра б войскі, але там размешчаны самыя сучасныя беспілотныя лятальныя апараты. Я калі ўбачыў здымкі гэтых беспілотнікаў …, яны ж вельмі вялікія, як сапраўдныя самалёты. Гэта ударныя беспілотнікі. Супраць каго? І нам кажуць: вы тут супакойцеся, вы не павінны ніякіх вучэнняў праводзіць. Не, мы будзем праводзіць вучэнні, бо бяспекай дзяржаў грэбаваць ніхто не будзе. Ні Расія, ні Беларусь, ні АДКБ», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930