Знайсці
04.06.2017 / 15:04РусŁacБел

Беларускія весляры заваявалі тры залатыя медалі на этапе Кубка свету ў Бялградзе

У пачатку праграмы вырашальных заездаў беларускі Вольга Клімава і Надзея Макарчанка прадэманстравалі свае спрынтарскія якасці на кароткай дыстанцыі 200 м у каноэ і занялі першае месца - 45,86 сек. За беларускім дуэтам фінішавалі канадкі Надзя Кросман-Серб і Ханна Макінтош, трэцімі ў выніковым пратаколе апынуліся іспанкі Адрыяна Паніагуа і Патрысія Кока, паведамляе БелТА.

На найвышэйшую прыступку п'едэстала гонару ў каноэ-двойцы на дыстанцыі 500 м падняліся беларускі Алена Наздрова і Каміла Бобр, паказаўшы вынік 2 мін. 05,38 сек. Другое месца заняў дуэт з Венгрыі Віраг Бала і Кіншо Такаш. Бронзавымі прызёрамі сталі Вольга Клімава і Надзея Макарчанка, якія гадзінай раней перамаглі на 200 м.

Срэбранай узнагароды сёння ўдастоіліся Алена Наздрова ў каноэ на 200 м, яе сяброўка па камандзе Каміла Бобр фінішавала чацвёртай. Другое месца таксама на рахунку Арцёма Козыра на дыстанцыі 200 м у каноэ, ён саступіў толькі дасведчанаму Марціну Фуксу з Чэхіі.

Таксама сёння беларускі вясляр Алег Юрэня заваяваў другі залаты медаль. На самай доўгай дыстанцыі ў 5000 м у байдарцы беларус на паўтары секунды апярэдзіў датчаніна Рэнэ Поўльсэна. Трэцяе месца заняў француз Сірыл Карэ.

За дзень да гэтага беларуская каманда па веславанні на байдарках і каноэ заваявала тры залатыя ўзнагароды. У байдарцы-адзіночцы на 1000 м перамог Алег Юрэня, Вольга Худзенка стала найлепшай у веславанні на байдарцы на 500 м. У каноэ Алена Наздрова стала першай на дыстанцыі 500 м.

Усяго беларуская каманда па веславанні на байдарках і каноэ заваявала ў Бялградзе сем залатых, дзве сярэбраныя і адну бронзавую ўзнагароду.

Этап Кубка свету па веславанні на байдарках і каноэ ў сталіцы Сербіі з'яўляецца добрай праверкай сіл для беларусаў перад галоўнымі стартамі сезону - чэмпіянатам Еўропы ў балгарскім Плоўдзіве (10-17 ліпеня) і сусветным форумам весляроў ў чэскім Рачыцы (21-28 жніўня).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930