Знайсці
29.05.2017 / 12:5418РусŁacБел

Лукашэнка на нарадзе па хакеі: Ваша шчасце, калі мяне не будзе да 2021 года

president.gov.by

У 2021 годзе Беларусь зноў прыме чэмпіянат свету па хакеі, гэтым разам - сумесна з Латвіяй. Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытаннях развіцця гэтага віду спорту папярэдзіў хакеістаў і функцыянераў, што іх чакае жорсткае спагнанне за вынікі працы, піша Tut.by.

— Што будзе ў 2021 годзе? Вы што, хочаце сказаць, што я пацярплю? Ваша шчасце, калі мяне не будзе да 2021-га года. Я не пацярплю вашай такой працы. Падумайце, які падарунак ў 2021 годзе беларускаму народу вы паднясеце, — прагучалі словы Лукашэнкі ў эфіры тэлеканала АНТ.

Кіраўнік краіны таксама падкрэсліў, што фінансаванне будзе залежаць ад паказанага выніку.

— І вы не прыйдзеце і не скажаце мне, што нам трэба 2-3 гады, каб чагосьці падрыхтаваць, што нам грошы трэба, яшчэ нешта трэба… Не будзе ніякіх грошай, пакуль не дасце нармальны прадукт, - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Адзначым, што наступныя выбары прэзідэнта Беларусі павінны адбыцца ў 2020 годзе, за год да ЧС-2021.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930