Знайсці
03.05.2017 / 16:562РусŁacБел

ЗША другі раз за тыдзень запусцілі балістычную ракету

Ваенна-паветраныя сілы ЗША правялі другі за тыдзень тэставы запуск балістычнай ракеты далёкага дзеяння Minuteman III, паведамляе ВВС.

Ракета была запушчаная з базы Вандэрберг ў Каліфорніі. Працэсам дыстанцыйна кіравалі ваенныя з штата Мантана. Ракета праляцела каля 6400 км, а затым упала недалёка ад Маршалавых выспаў у Ціхім акіяне.

Новы запуск Minuteman III быў ажыццёўлены праз некалькі дзён пасля таго, як Паўночная Карэя ажыцыявіла спробу ўласнага выпрабавання цвердапаліўнай ракеты. Як паведамлялі ўлады ЗША, яна выбухнула ў паветры і не паспела пакінуць тэрыторыю КНДР.

Па словах амерыканскіх ваенных, пуск Minuteman III не звязаны з пагаршэннем адносін з Паўночнай Карэяй. Выпрабаванні ракет плануюцца на тры-пяць гадоў наперад, а падрыхтоўка канкрэтнага запуску можа заняць цэлы год, паведаміла прадстаўнік ВПС ЗША Лінда Фрост.

Папярэднія выпрабаванні Minuteman III прайшлі 26 красавіка. Тады запушчаная амерыканскімі ВПС балістычная ракета трапіла ў цэль на палігоне Кваджалейн на Маршалавых выспах.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930