Знайсці
26.04.2017 / 21:19РусŁacБел

Сёння ўпершыню адзначаецца Сусветны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе

26 красавіка ўпершыню адзначаецца Сусветны дзень памяці аб чарнобыльскай катастрофе. Ён закліканы служыць напамінам пра ахвяр катастрофы, пра небяспеку ядзерных аварый і неабходнасць умацавання міжнароднага супрацоўніцтва па змякчэнні доўгатэрміновых наступстваў аварыі на ЧАЭС, паведамляе Цэнтр навін ААН.

26 красавіка 1986 года адбыўся выбух на Чарнобыльскай АЭС. Радыяцыйнае забруджанне пашырылася на значныя ўчасткі тэрыторыі Савецкага Саюза, якія ў цяперашні час уваходзяць у склад Беларусі, Украіны і Расійскай Федэрацыі. Уздзеянню радыяцыі падвергліся амаль 8,4 млн чалавек у трох пацярпелых краінах.

Рэзалюцыя Генеральнай асамблеі, прынятая ў снежні мінулага года, абвяшчае: «У мэтах павышэння дасведчанасці аб доўгачасовых наступствах чарнобыльскай катастрофы абвясціць 26 красавіка Міжнародным днём памяці аб чарнобыльскай катастрофе, які будзе адзначацца штогод пачынаючы з 2017 года». Гэты дзень прапанавана адзначаць усім дзяржавам-сябрам, адпаведным установам сістэмы ААН і іншым міжнародным арганізацыям, а таксама грамадзянскай супольнасці.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930