Знайсці
05.04.2017 / 21:3816РусŁacБел

Мінабароны Украіны: Расія сцягнула да ўкраінскай мяжы 18 тысяч ваенных

Расія засяродзіла на мяжы з Украінай каля 18 тысяч ваенных і вялікую колькасць ваеннай тэхнікі. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра абароны Украіны Іван Руснак ў ходзе пасяджэння Міжпарламенцкай рады Украіна-НАТА ў Кіеве 5 красавіка, паведамляе «Укрінформ».

«На тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў непасрэднай блізкасці да мяжы Украіны на сёння разгорнутыя падраздзяленні расійскіх Узброеных сіл колькасцю больш за 18 000 ваенных, каля 1 370 танкаў і баявых браніраваных машын, каля 300 артылерыйскіх сістэм і сістэм залпавага агню, каля 700 баявых самалётаў і верталётаў, 24 баявыя караблі», — распавёў ён.

Па словах першага намесніка міністра абароны, Расія выпрабоўвае ва Украіне новыя формы і спосабы вядзення баявых дзеянняў, найноўшыя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031