Знайсці
24.03.2017 / 13:5266РусŁacБел

У будынак падатковай у Гомелі кінулі кактэйль Молатава

Гомельскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.218 (наўмыснае пашкоджанне маёмасці, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, паведамляе прэс-служба СК.

Сёння каля 8 гадзін раніцы ў адміністрацыйным будынку інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гомельскім раёне было выяўлена акно, пашкоджанае прадметам з запальнай сумессю.

Падчас агляду месца здарэння следчымі выяўленыя і канфіскаваныя аскепкі шкляных бутэлек, абкурадымленыя тканінай з пахам гаруча-змазачных матэрыялаў, гаворыцца ў паведамленні.

Па крымінальнай справе праводзіцца комплекс следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. Прызначаны шэраг экспертыз, у тым ліку пажарна-тэхнічная экспертыза і экспертыза гаруча-змазачных матэрыялаў.

Для аказання практычнай дапамогі на месцы здарэння працуюць супрацоўнікі крыміналістычнага аддзела УСК па Гомельскай вобласці.

Фота Следчага камітэта

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031