Сур'ёзная аварыя пад Лепелем: адзін чалавек загінуў, трое шпіталізаваныя
Фота з фэйсбука Святланы Сахаравай
24 лютага каля 8 гадзін у Старым Лядне Лепельскага раёна Віцебскай вобласці адбылося ДТЗ з удзелам аўтамабіляў ГАЗ-53, якім кіраваў 29-гадовы вадзіцель, і Citroen Xsara, якім кіраваў 35-гадовы мужчына. Пра выпадак напісала ў сваім фэйсбуку прадстаўнік СК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава.
У легкавым аўтамабілі таксама ехалі жанчына, 1983 года нараджэння і двое дзяцей — дзяўчынкі 2008 г.н. і 2010 г.н.
Фота з фэйсбука Святланы Сахаравай
У выніку ДТЗ кіроўца легкавога аўтамабіля ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння.
Пасажыры (жанчына і двое дзяцей) з закрытымі чэрапна-мазгавымі траўмамі дастаўлены ў бальніцу, ім аказваецца медыцынская дапамога. Канстатаваныя таксама закрытыя пераломы кісці і тазасцегнавога сустава ў 8-гадовай дзяўчынкі і множныя пераломы канечнасцяў у жанчыны. Кіроўца грузавога аўтамабіля не пацярпеў.
На месца здарэння працуюць следчыя Лепельскага раённага аддзела Следчага камітэта.
Фота з фэйсбука Святланы Сахаравай