Знайсці
08.12.2016 / 17:08112РусŁacБел

«Ала Бронь»: у Брэсце затрыманы аўтар артыкула пра Беларусь як недадзяржаву

Аўтар расійскіх імперскіх сайтаў, выкладчык БДУІР Юрый Паўлавец, аказаўся не адзіным затрыманым сярод адэптаў «рускага свету». Як стала вядома «Нашай Ніве», у СІЗА трапіў яшчэ адзін аўтар сайта Рэгнум, вядомы пад псеўданімам «Ала Бронь».

Нагадаем, менавіта пад гэтым імем выйшаў матэрыял, дзе Беларусь называлася «звар'яцелай недадзяржавай», а беларускі акцэнт — «прыкметай нізкага паходжання». 

«Ала» была аўтарам і іншых абразлівых для Беларусі матэрыялаў. 

Па інфармацыі «Нашай Нівы», «Ала Бронь» — гэта 45-гадовы жыхар Брэста Дзмітрый Алімкін, колішні выпускнік Акадэміі кіравання пры прэзідэнце. 

Алімкін доўгія гады працаваў у «Белдзяржстраху». Апошнім часам быў вартаўніком у школе і пісаў артыкулы на расійскія сайты, змест тэкстаў каардынаваў з рэдактарам сайта «Імперыя» і шэф-рэдактарам Рэгнума Юрыем Баранчыкам. 

Як паведаміла «Нашай Ніве» жонка Алімкіна, яго затрымалі раніцай 6 снежня ў Брэсце. Затрымліваў АМАП, у хаце быў праведзены ператрус.

Яго падазраюць у здзяйсненні злачынстваў па артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса «Распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варажнечы або розні». Алімкін знаходзіцца ў адным з СІЗА Мінска. 

Больш жонка паведаміць адмовілася, спаслаўшыся на падпіску пра неразгалошванне. 

Арцём Гарбацэвіч, Уладзь Швядовіч, Ягор Марціновіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930