Знайсці
22.11.2016 / 10:41РусŁacБел

26 лістапада — лекцыя Міхала Анемпадыстава «Колер і стыль як маркеры ідэнтычнасці» ў Брэсце

Прастора тэатра «Крылы Халопа» (Брэст, вул. Халтурына, 2/1). Пачатак а 18:00.

26 лістапада Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь» у межах цыкла «Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні» запрашаюць на адкрытую лекцыю вядомага культурнага дзеяча, дызайнера, графіка, аўтара знакавых песенных тэкстаў для беларускіх рок-выканаўцаў, аўтара тэкстаў і канцэпцыі праекта «Народны Альбом» Міхала Анемпадыстава.

Што ўплывала на фармаванне традыцыі беларусаў, нашых уяўленняў пра стыль? Як складвалася гісторыя каларыстычных упадабанняў нашых продкаў? У якіх гістарычных крыніцах мы знаходзім увасабленне і адлюстраванне асноўных колераў? Якую ролю адыгрывае каларыстыка ў нашай матэрыяльнай і нематэрыяльнай культуры, у штодзённым жыцці кожнага беларуса?

Разважаючы разам з лектарам пра мноства гістарычных фрагментаў і наслаенняў, з якіх складаецца Беларускі стыль, мы паспрабуем зразумець логіку яго фармавання і функцыянавання ў культуры сучасных беларусаў, а таксама тое, якую ролю адыгрывае стыль і, у прыватнасці, нашыя каларыстычныя ўпадабанні, у працэсе самаідэнтыфікацыі, пошуку саміх сябе ў гістарычнай і прасторавай адлегласці.

Лекцыя Міхала Анемпадыстава «Колер і стыль як маркеры ідэнтычнасці» адбудзецца 26 лістапада а 18.00 у прасторы тэатра «Крылы халопа» (Брэст, вул. Халтурына 2/1) Уваход вольны!

Тэлефон каардынатара ў Брэсце: +375298231916 (Святлана)

Матэрыялы і відэазапісы папярэдніх лекцый і анонсы наступных падзей Лятучага ўніверсітэта шукайце на сайце Лятучага ўніверсітэта.

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031