Знайсці
25.10.2016 / 13:2318РусŁacБел

Меліта Станюта расказала пра сваю дыету: «Трэба проста не жэрці!»

На курсах беларускай мовы «Мова Нанова» тэмай чарговых заняткаў стала «Мастацкая гімнастыка». У якасці госця была запрошана Меліта Станюта, якая пазнаёміла студэнтаў са спартыўнай тэрміналогіяй, а таксама адказала на некалькі пытанняў.

На пытанне, ці варта аддаваць дзіця на мастацкую гімнастыку, Меліта адказала, што гэта варта рабіць да шасці год.

«Сама я выпадкова патрапіла ў мастацкую гімнастыку. Мой першы трэнер знайшоў мяне на вуліцы. Мне было 3 гады, мы шпацыравалі з маці і тут нас сустрэла трэнер, якая прапанавала пачаць займацца. Гэта было дзіўна, бо я была звычайнай дзяўчынкай, і я не ведаю, што яна ўва мне ўбачыла, але гэта лёс».

«Першыя пяць год не бойцеся аддаваць дзяцей на гімнастыку! Калі б у мяне была дачка, я б сказала: так, ідзі, бо пасля гімнастыкі можна займацца харэаграфіяй або танцамі. Але калі мая дачка скажа, што ёй гэта не трэба — дзякуй Богу. Але дзякуючы гімнастыцы з'яўляецца грацыёзнасць і постаць».

На пытанне Глеба Лабадзенкі, ці будзе змяняць прозвішча пасля таго, як выйдзе замуж, Меліта катэгарычна адказала: «А калі я выйду замуж? У любым выпадку прозвішча змяняць ніколі не буду».

Таксама адна з наведвальніц курсаў пацікавілася, як у Меліты атрымоўваецца падтрымліваць такую добрую форму і ці прытрымліваецца яна нейкай дыеты. «Трэба проста не жэрці! Я, напрыклад, пасля трох не ем, бо а чацвёртай звычайна пачынаецца трэніроўка. Днём магу дазволіць сабе ўсё, але ўвечары — нічога», — параіла гімнастка.

Напрыканцы Меліта для ўсіх паказала некалькі гімнастычных практыкаванняў. Зала праводзіла гімнастку бурнымі апладысментамі.

МН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930