Знайсці
30.09.2016 / 20:244РусŁacБел

У Японіі палітыкі прымерылі накладныя жываты, якія імітуюць цяжарнасць ВІДЭА

Часта можна пачуць фразу, што мужчыны не ведаюць, як гэта — быць цяжарным. З чаго атрымліваецца, што яны не могуць зразумець жанчыну, якая знаходзіцца ў гэтым становішчы. З гэтага часу ўсё змянілася, па меншай меры, у японскіх сем'ях. Як паведамляе Рэйтэр, палітыкі Краіны ўзыходзячага сонца надзелі на сябе сямікілаграмовыя накладныя жываты, якія імітуюць цяжарнасць.

Паведамляецца, што дадзены эксперымент зроблены для таго, каб заахвоцііь мужчын дапамагаць сваім жонкам з выкананнем хатніх абавязкаў.

Агенцтва інфармуе, што ў відэароліку «Губернатар — гэта цяжарная жанчына» тры палітыкі, якія з'яўляюцца губернатарамі паўднёва-заходніх прэфектур краіны, апранаюць на сябе спецыяльныя камізэлькі, якія імітуюць жывот жанчыны на сёмым месяцы цяжарнасці. Але гэта яшчэ не ўсё, мужчыны пад гукі музыкі спускаюцца і падымаюцца па прыступках лесвіцы, спрабуюць сесці ў машыну і проста нахіліцца.

Гэты відэазапіс закліканы прыцягнуць увагу мужчын-працаголікаў і прымусіць іх браць на сябе некаторыя хатнія клопаты.

На плячах жанчыны ў Японіі ляжыць у пяць разоў больш побытавых клопатаў, чым на плячах мужчыны. Два гады таму Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця прызнала, што японскія мужчыны менш за ўсіх дапамагаюць сваім жонкам.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930