Знайсці
30.09.2016 / 18:033РусŁacБел

Забіўшы бацькоў, ён расхваляваўся і забіў яшчэ 17 чалавек: драма па-кітайску

Жыхар кітайскай правінцыі Юньнань 27-гадовы Ян Цыньпэй прызнаўся ў забойстве сваіх бацькоў і 17 іншых жыхароў роднай вёскі Ема. Цыньпэя затрымалі ў сталіцы правінцыі, горадзе Куньмін, у 200 км ад месца злачынства.

Цыньпэй быў затрыманы ў чацвер. Яго пачалі шукаць пасля таго, як у вёсцы былі знойдзены целы яго ахвяр. Па словах прадстаўнікоў паліцыі, ён распавёў падрабязнасці злачынства.

Малады чалавек працаваў ў Куньміне і зрэдку прыязджаў у родную вёску. У апошні раз ён прыехаў туды ў сераду і застаўся ў гасцях у бацькоў.

Вечарам Цыньпэй пасварыўся з бацькамі пасля таго, як папрасіў у іх грошай. Падчас сваркі малады чалавек забіў бацьку і маці. Якім менавіта спосабам - не паведамляецца.

«Забіўшы бацькоў, ён захваляваўся, што злачынства могуць выявіць, і здзейсніў забойства яшчэ 17 чалавек», - цытуе Сіньхуа заяву паліцыі.

Сярод ахвяр Цыньпэя - чацвёра непаўналетніх, узрост забітых вар'іруецца ад 3 да 72 гадоў.

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930