Знайсці
30.09.2016 / 09:434РусŁacБел

У Гродне двухгадовы хлопчык праглынуў адразу сем батарэек

Дзіця паступіла ў прыёмнае аддзяленне Гродзенскай дзіцячай абласной клінічнай бальніцы 27 верасня. Хлопчык знайшоў у шафе некалькі плоскіх батарэек і праглынуў іх. Пасля рэнтгену высветлілася, што адна батарэйка знаходзіцца на ўзроўні падуздышнай косткі, а астатнія — у страўніку.

Іх удалося дастаць пры дапамозе спецыяльнага кошыка. Хлопчык вёў сябе спакойна, таму медыцынскую маніпуляцыю дактары правялі без наркозу. Усяго са страўніка маленькага пацыента дасталі 6 батарэек. Зараз хлопчык знаходзіцца пад наглядам у хірургічным аддзяленні ў чаканні самастойнага выхаду сёмай па ліку батарэйкі, якая паспела «ўцячы» ў кішэчнік.

Дарэчы, у гэты дзень, акрамя таго выпадку, у бальніцу экстрана даставілі яшчэ трох маленькіх пацыентаў з падазрэннем на такія іншародныя целы, як каштан у страўніку, таблетку аскарбінкі, што затрымалася ў страваводзе, і праглынутую разжаваную шкляную ампулу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031