Знайсці
14.05.2024 / 11:074РусŁacБел

Пуцін прызначыў экс-сакратара Рады бяспекі Патрушава сваім памочнікам

Прэзідэнт Расіі зрабіў сёння некалькі прызначэнняў.

Мікалай Патрушаў. Фота: Pavel Bednyakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP, File

Былы сакратар Рады бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў прызначаны памочнікам Пуціна. Як паведамлялася раней, сакратаром Рады бяспекі прызначылі экс-міністра абароны Сяргея Шайгу.

Таксама памочнікам прэзідэнта Расіі стаў былы ахоўнік Пуціна, губернатар Тульскай вобласці Аляксей Дзюмін.

Мікалай Патрушаў, як паведаміў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, будзе займацца пытаннямі караблебудавання, а Дзюмін — курыраваць АПК і спорт.

Апроч таго, Пуцін прызначыў новы склад Адміністрацыі прэзідэнта Расіі: ён перапрызначыў Антона Вайно яе кіраўніком. Максім Арэшкін прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта — раней ён займаў пасаду памочніка кіраўніка дзяржавы.

Дзмітрый Пяскоў захаваў пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта — прэс-сакратара Уладзіміра Пуціна, піша РБК.

Чытайце таксама:

Пуцін зняў Шайгу з пасады міністра абароны — і паставіў сакратаром Рады бяспекі

«Расія рыхтуецца да доўгай вайны»: пра што сведчыць прызначэнне Белавусава

Арыштавалі галоўнага кадравіка Мінабароны Расіі, які раней узначальваў Службу аховы дзяржаўнай таямніцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
0
Хто такі Патрушев /адказаць/
14.05.2024
Патрушев у атачэнні Пуціна з'яўляецца галоўным староннікам нанясення ядзерных удараў.
3
Anatol Starkou/адказаць/
14.05.2024
Будзем будзем рабіць яечню з Польшчы, у ляпёху растопчым былую Украіну. А я хутка ў ЗША кое-шта зраблю, каб ў тэлевізарах паказвалі па ўсяму свету. Я чакаў гэты час ўсё жыццё і хутка ён настане! У барані рог, у барані рог..
0
Владислав/адказаць/
14.05.2024
[Рэд. выдалена]
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930