Знайсці
28.06.2016 / 14:3415РусŁacБел

Саліст Rammstein пахваліўся залатым iPhone 6s з партрэтам Пуціна? Здымак аказаўся фэйкам

Пасля канцэрта ў Маскве фронтмэн гурту Rammstein Тыль Ліндэман пахваліўся журналістам новым смартфонам — iPhone 6s з золата і чэрненага тытану з выявай Уладзіміра Пуціна на задняй панэлі.

Каштуе такі апарат з улікам 20%-зніжкі каля 2750 даляраў.

Каментуючы абноўку, Ліндэман заявіў, што палітычныя нападкі на Расію несправядлівыя, а санкцыям трэба падвяргаць тых, хто «вядзе несумленныя гульні і правакуе міжнародныя канфлікты».

У розны час уладальнікамі дарагіх iPhone з расійскай сімволікай станавіліся Фрэд Дэрст, Алег Газманаў, Аляксандр Авечкін, Раман Шырокаў і Рой Джонс. Каштоўныя гаджэты яны выкарысталі, каб выказаць сваю прарасійскую пазіцыю.

Але, як заўсёды бывае ў такіх сітуацыях, карыстальнікі сацсетак знайшлі арыгінальнае фота. Відаць, прадстаўнікам крамы, якая гандлюе люксавымі тэлефонамі, захацелася большай сенсацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031