Знайсці
24.06.2016 / 12:031РусŁacБел

Сіноптыкі распавялі, калі спёка зменшыцца і чакаецца цэлы комплекс неспрыяльных з'яў надвор'я

У выходныя на большай частцы Беларусі чакаецца +30 … + 34°С.

«Дзякаваць» за такое надвор'е трэба антыцыклону Вольфганг, які нясе з акваторыі ўсходняга Міжземнамор'я новыя порцыі спякотнага паветра. Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

Сіноптыкі прагназуюць выходныя без ападкаў, толькі ў нядзелю днём на ўскраінных паўднёва-заходніх раёнах месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра складзе: ноччу +14 + 20°С, днём +28 + 34°С.

У Мінску ў суботу і нядзелю будзе невялікая воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні ноччу 2-7 м/с, днём 6-11 м/с. Тэмпература паветра: ноччу +16 + 18°С, днём +29 + 31°С.

Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 18—26°С, на Чорным моры +24—25°С.

У панядзелак з прыходам атмасфернага фронту з Заходняй Еўропы надвор'е ў Беларусі зменіцца. Чакаецца паступовае паслабленне спякоты і цэлы комплекс неспрыяльных з'яў надвор'я.

Ноччу ў заходніх, а днём і ў цэнтральных раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Раніцай і днём у асобных раёнах моцныя дажджы, узмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с, магчымы град.

Тэмпература ноччу +16 — +21°С, днём ад + 21°С па захадзе да + 34°С па паўднёвым усходзе Беларусі.

З аўторка па чацвер сіноптыкі прагназуюць месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы, днём у асобных раёнах магчымы град. Тэмпература ноччу +11 + 17°С, днём +22 + 29°С.

news.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031