Знайсці
16.11.2011 / 16:39РусŁacБел

Тэракт ва Украіне: загінуў чалавек +фота

У ноч на сераду ў цэнтры Днепрапятроўска прагрымеў выбух.

Па дадзеных МНС, выбух прагрымеў у 0:10 па праспекце Карла Маркса, 52. Паводле інфармацыі Упраўлення ўнутраных спраў Днепрапятроўскай вобласці, міліцыя высветліла, што 15 лістапада ў 23:55 да прыпынку грамадскага транспарту ў цэнтры горада пад’ехаў легкавік пад кіраваннем 27-гадовага мясцовага жыхара з пасажырам — таксама 27-гадовым жыхаром Днепрапятроўска.

Апошняму стала дрэнна, ён выйшаў з машыны і набыў у шапіку пляшку вады. Калі мужчына накіраваўся да бетоннай сметніцы, якая знаходзілася на прыпынку, адбыўся выбух. Мужчына загінуў на месцы.

Першапачаткова праваахоўныя органы распачалі крымінальную справу па артыкуле п. 5 ч. 2 арт 115 КК Украіны (наўмыснае забойства), аднак пазней пракурор Днепрапятроўскай вобласці вынес пастанову аб перакваліфікацыі складу злачынства па прыкметах ч.3 ст.258 КК (тэракт).

Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулы быў камерцыйным дырэктарам адной з будаўнічых кампаній.

Korrespondent.net

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера