Знайсці
06.05.2011 / 12:103РусŁacБел

Аўтасалоны «ў спячцы»

Нявызначаная сітуацыя на валютным рынку падкасіла працу беларускіх аўтадылераў. Многія аўтасалоны прыпынілі продажы.

Нявызначаная сітуацыя на валютным рынку падкасіла працу беларускіх аўтадылераў. Многія аўтасалоны прыпынілі продажы.

Абтэлефанаваўшы некалькі сталічных аўтасалонаў, мы яшчэ раз пераканаліся, што з-за праблемаў з валютай застаюцца невырашаымі пытанні, з імпартам. Такія аўтасалоны як "Эмір Мотарс", якія рэалізуюць машыны маркі Toyota, на час зачынілі дзверы для пакупнікоў. Самым вялікім попытам, як нам растлумачылі, раней карысталіся маркі Toyota Corolla, Auris і Camry у коштавым дыяпазоне 20000-50000 даляраў.

Аматарам аўтамабіля Audi пры звароце ў "Аўтасалон-AV", трэба пачакаць 6-7 месяцаў, перш чым яны змогуць пракаціцца на ўласнай машыне па вуліцах Мінска. Бо ў дадзеным салоне купіць аўто цяпер можна толькі пад заказ.

Тым не менш, ёсць яшчэ "апошнія з магіканаў", якія прапануюць выбар. У "Peugeot на Лагойскім" растлумачылі:

- Асноўны клас папулярных аўтамабіляў - гэта аўто гарадскога тыпу, такія як Пежо 207, 308. Мы не прыпынялі продажу, бо на складзе маецца вялікая колькасць машын, не такая, вядома, як была раней, але, тым не менш, аўтамабілі ёсць у наяўнасці. Ды і кліентаў цяпер хапае.

Таксама высветлілася, што падвышэнне коштаў на паліва ніякім чынам не паўплывала на выбар той ці іншай маркі аўтамабіля. Беларусы па гэтай прычыне не сталі прыхільнікамі толькі больш эканамічных машын. Што да коштаў, то за апошні месяц яны засталіся ў старым дыяпазоне. Рэзкага скачка не назіралася.

infobank.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031