Знайсці
22.04.2011 / 11:227РусŁacБел

Дамініканскі касцёл: праект рэстаўрацыі

У хуткім часе Кастрычніцкая плошча Мінска, як у старыя добрыя дзевяностыя, зноў на некалькі гадоў ператворыцца ў велізарную будоўлю — тут будуць узводзіць падземны шматпавярховы паркінг на 600 месцаў.

Пад шумок Антон Астаповіч, старшыня нашага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, вырашыў прапанаваць кіраўніцтву Мінгарвыканкама ўзяць і аднавіць дамініканскі касцёл св. Тамаша Аквінскага, на мой погляд, найпрыгажэйшы з мінскіх храмаў. Ну сапраўды, чаму б і не, інвестыцыі ў параўнанні з будаўніцтвам паркінга адносна невялікія, а горад атрымае нядрэнную славутасць і трошкі падправіць страчанае сваё аблічча.

Цалкам верагодна, дамініканскі касцёл разам з правым бокам Зыбіцкай — гэта апошнія буйныя (з рэальных) праекты па рэгенерацыі гістарычнага цэнтра горада.
Больш мне нічога на розум не прыходзіць з таго, што можна было б аднавіць. Хіба што яшчэ вярнуць Рускаму тэатру маўрытанскі выгляд харальнай сінагогі.

Шкада, але я практычна ўпэўнены, што Астаповіча, прынамсі гэтым разам, праігнаруюць, зрэшты, за спрос не даюць у нос. Тым больш,

ён прапануе вельмі ідэалагічна дакладнае прыстасаванне будучага адноўленага касцёла: «Пад канцэртную залу для двух галоўных музычных калектываў Рэспублікі Беларусь — Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна і Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга». Добра яшчэ, не пад лядовы палац, гэта было б зусім па-езуіцку,
бо зразумела, што калі хтосьці памяняецца наверсе, Бабарыкін з Фінбергам тут жа пойдуць па старых адрасах, а ў касцёл вернуцца ксяндзы. Тут галоўнае, каб будынак быў адноўлены, а прызначэнне яго заўсёды можна змяніць.

Пра касцёл і манастырскі комплекс падрабязней тут. Рэндары і тэкст ліста Астаповіча тут.

darriuss.livejournal.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031