Знайсці
14.04.2011 / 12:123РусŁacБел

Тэхагляд аўтамабіляў падаражэў на 25%

Цана на яго больш не рэгулюецца дзяржавай. Апроч таго, адпушчаныя цэны на ўстаноўку ахоўнай сігналізацыі ў кватэрах.

Міністэрства эканомікі Беларусі адмяніла некаторыя ранейшыя пастановы, якія датычыліся цэнаўтварэння.

У прыватнасці страцілі сілу пастанова міністэрства ад 26 лютага 2004 года № 51 «Пра парадак фармавання тарыфаў на паслугі па ўсталёўцы ахоўнай сігналізацыі ў кватэрах» і пастанова ад 21 студзеня 2010 года № 11 «Пра зацвярджэнне прэйскуранта на паслугі па правядзенні дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспартных сродкаў».

Цяпер кампаніі і прадпрымальнікі могуць самастойна вызначаць цану на гэтыя паслугі.

Першым адгукнуўся дзяржаўны «Белтэхагляд». Ад сёння за праход агляду ўладальнікі аўтамабіляў, якія працуюць на бензіне, павінны плаціць 35 700 рублёў замест 28 200 рублёў, а дызельных аўтамабіляў — 37 800 рублёў замест 29 900 рублёў.

Рост цаны ў першы ж дзень склаў 26%.

Яўген Васількоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031