Знайсці
24.01.2011 / 18:01РусŁacБел

Toyota трэці год запар застаецца лідарам сусветных продажаў

Карпарацыя Toyota трэці год запар робіцца лідарам па колькасці продажаў аўтамабіляў ва ўсім свеце — у 2010 годзе кампанія прадала каля 8,42 млн машын, што на 8% больш, чым у папярэднім годзе,
паведаміў аўтавытворца.

Toyota з цяжкасцю абагнала амерыканскую General Motors, продажы якой у 2010 годзе, паводле дадзеных кампаніі, склалі 8,39 млн машын. Продажы Toyota за мяжой выраслі на 7% і склалі 6,21 млн аўтамабіляў. У самой Японіі колькасць прададзеных машын таксама ўзрасла ў параўнанні з пазамінулым годам і склала 2,2 млн адзінак. Гэта на 10% больш, чым у 2009 годзе.

afn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031