Знайсці
23.08.2010 / 14:331РусŁacБел

ДАІ аб'явіла вайну мінскім маршруткам

Ад сённяшняга дня да жоўтых мікрааўтобусаў асаблівая ўвага.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінска сёння пачала аперацыю па выяўленню і спыненню парушэнняў ПДР сярод маршрутных транспартных сродкаў,
паведамілі ў аддзеле па агітацыі і прапагандзе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Аперацыя прадоўжыцца да 1 верасня. Як адзначылі ў дарожнай міліцыі, сярод асноўных парушэнняў, якія дапускаюць вадзіцелі маршрутак — перавышэнне ўстаноўленай хуткасці руху, выезд на сустрэчную паласу. Таксама нярэдка маршруткі праязджаюць скрыжаванні на забараняльны сігнал святлафора і парушаюць правілы манеўравання. У ДАІ нагадалі, што для маршрутак на дарозе адводзіцца першая, максімум другая паласа. У крайнюю левую паласу яны могуць заязджаць толькі пры павароце налева.

Інспектары ДПС удзяляюць увагу і таму, як праводзіцца пасадка і высадка пасажыраў з маршрутных таксі. «Гэта можна рабіць толькі ва ўстаноўленых месцах», — нагадваюць у ДАІ. Акрамя таго, вадзіцель не павінен пускаць у салон пасажыраў, калі ўсе месцы заняты. Чалавек, які стаіць у маршрутцы, можа атрымаць сур’ёзныя траўмы пры рэзкім тармажэнні.

БЕЛТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031